"Хто валодае інфармацыяй, той валодае светам". "Я. Мая сям'я. Мая Радзіма"

Дата: 23 февраля 2025 в 13:45, Обновлено 14 мая 2025 в 17:57
35 просмотров

"Хто валодае інфармацыяй, той валодае светам". Такія словы Натана Ротшыльда сталі сёння дэвізам для класнай гадзіны па праграме "Я. Мая сям'я. Мая Радзіма" ў 10 класе.

Мы абмеркавалі ролю сродкаў масавай інфармацыі ў сучасным грамадстве. Асаблівую ўвагу засяродзілі на асноўных электронных крыніцах інфармацыі: Дзіцячы прававы сайт, POMOGUT.by, Молодежь.бел. Але і не забыліся пра друкаваныя СМІ: адправіліся на пошту, дзе пазнаёміліся з асартыментам газет і часопісаў, даведаліся, ці карыстаюцца папулярнасцю такія сродкі інфармацыі.

Напрыканцы мерапрыемства прыйшлі да высновы, што найважнейшы навак чалавека 21 стагоддзя - гэта крытычнае мысленне, здольнасць атрымліваць, аналізаваць і аб'ектыўна ацэньваць інфармацыю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.