О школе

Дата: 5 июля 2017 в 09:52, Обновлено 12 сентября 2025 в 11:38

Мэта і задачы ўстановы адукацыі
на 2025/2026 навучальны год
Мэта:   стварэнне бяспечнага адукацыйнага асяроддзя, якое садзейнічае раскрыццю здольнасцей і задавальненню адукацыйных запатрабаванняў навучэнцаў, прыцягнення іх у прадуктыўную сацыяльна-значную дзейнасць,  фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму ў адпаведнасці з актуальнымі запатрабаваннямі грамадства і дзяржавы.   

 Задачы:

1. Працягваць работу па:

- фарміраванні функцыянальнай граматнасці навучэнцаў праз выкарыстанне педагогамі метадаў навучання і выхавання, накіраваных на фарміраванне ў школьнікаў навыкаў самастойнай вучэбнай дзейнасці пры правядзенні вучэбных і факультатыўных заняткаў;

- стварэнні ўмоў для рэалізацыі здольнасцей высокаматываваных навучэнцаў, забяспечыўшы іх якасную падрыхтоўку да прадметных алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, творчых конкурсаў.

2. Прадоўжыць работу па ўдасканаленні метадычнага ўзроўню педагогаў праз павышэнне кваліфікацыйнай катэгорыі, абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнага вопыту педагагічнай практыкі, рэалізацыю творчых (даследчых) праектаў, укараненне настаўніцтва як рэсурса павышэння прафесійнага і асабістага росту маладога педагога; якаснага ўдзелу ў раенных, абласных прафесійных конкурсах.

3. Садзейнічаць забеспячэнню якаснай дашкольнай адукацыі праз стварэнне здароўезберагаючага асяроддзя і прадухілення траўматызму,  усебаковаму развіццю і сацыялізацыі выхаванцаў праз стварэнне ўмоў для фарміравання грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі народнай культуры.

4. Ствараць умовы для:

- фарміравання  грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці, прававой і інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;

- павышэння выніковасці работы па папярэджанні негатыўных з’яў у падрастковым асяроддзі, фарміравання навыкаў здаровага ладу жыцця, прававой кампетэнтнасці і прававой самасвядомасці, бяспечных і адказных паводзін навучэнцаў;

- забеспячэння адзінства і пагаднення  дзеянняў сям’і, установы адукацыі і іншых зацікаўленых структур па прафілактыцы неблаганадзейнасці ў сем’ях непаўналетніх.

5. Працягваць работу па ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі для стварэння ўмоў, адпавядаючых сучасным патрабаванням па навучанню і выхаванню навучэнцаў, якія забяспечваюць бяспечныя ўмовы іх прыбывання.  

 

Наше местонахождение

Режим работы: с понедельника по пятницу с  08.00 до 16.30        

                             В субботу с 08.00 до 13.00

Ясли-сад: с понедельника по пятницу с 7.45 до 18.15

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.