Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Экскурсія ў філіял Дзяржаўнага Літаратурнага музея Янкі Купалы ў Ляўках

Дата: 28 сентября 2023 в 10:20, Обновлено 28 сентября 2023 в 11:45
151 просмотр

27 верасня навучэнцы нашай школы наведалі філіял Дзяржаўнага Літаратурнага музея Янкі Купалы ў Ляўках, змаглі яшчэ раз дакрануцца да жыцця  і творчасці беларускага песняра, чалавека яркага таленту, шырокага творчага дару, заснавальніка нацыянальнай літаратуры.

Экскурсія вельмі спадабалася навучэнцам. Яны даведаліся, што ў эспазіцыю тэрыторыі Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка ”Ляўкі“ ўваходзіць дача Я.Купалы, будынак былой канторы Копыскага лясніцтва, у якім зараз размешчана літаратурна-дакументальная частка экспазіцыі, домік шафёра, гараж, у якім экспаніруецца машына пісьменніка ”Шаўрале“, помнік ”Восень паэта“.

Шмат цікавага і невядомага пачулі навучэнцы падчас экскурсіі  пра пісьменніка, убачылі, як беражліва захоўваецца ўсё, што звязана з жыццём і творчасцю народнага паэта Беларусі, – асабістыя рэчы, арыгіналы твораў, фотаздымкі, шматлікія дакументы; работы жывапісцаў, графікаў, скульптараў, народных умельцаў, прысвечаныя Я.Купалу.

Асаблівае ўражанне засталося пасля наведвання адноўленай дачы паэта, якая згарэла ў час вайны. Інтэр’еры  гасцёўні, кабінета Я.Купалы далі магчымасць адчуць подых жыцця пісьменніка.

Праходзяць гады, і чым больш яны аддаляюць нас ад таго часу, у якім жыў пясняр, тым даражэйшым і больш велічным становіцца яго вобраз.

Экскурсія яшчэ раз дапамагла зразумець, што Я.Купала і сёння ідзе побач з намі, малады і натхнёны , нястомны настаўнік і мудры дарадца.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры                                                Спрытула Г.М.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.