Віншуем з перамогай!

Дата: 24 сентября 2023 в 18:47
121 просмотр


З чэрвеня 2023 года па жнівень 2023 года быў праведзены абласны этап III Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў ”Нашчадкі традыцый“ .
Фестываль-конкурс праходзіў з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэння рэгіянальных народных традыцый і развіцця даследчай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва.
За дасягнутыя поспехі дыпломам II ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама ў намінацыі ”Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны“ ўзнагароджана Русіна Паліна, навучэнка аб’яднання па інтарэсах ”Фальклорная спадчына“ дзяржаўнай установы адукацыі ”Студзёнкаўская сярэдняя школа імя П.Л. Бабака Сенненскага раёна“ (педагог: Спрытула Г.М.).
ВІНШУЕМ З ПЕРАМОГАЙ!
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.