Дзень літаратурнага чытання

Дата: 19 декабря 2022 в 18:41, Обновлено 19 декабря 2022 в 19:20
106 просмотров

Вось і заканчваецца другая чвэрць. І па даўняй традыцыі ў школе ў гэты час праходзіць тыдзень пачатковых класаў "Навагоднія цуды". Кожны дзень тыдня будзе нагадваць пра любімае свята і дзяцей, і дарослых. Першы дзень быў прысвечаны чытанню і, зразумела, навагодняму святу. Спачатку вучні 1-4 класаў знайшлі адказ на пытанні "Хто такі Дзед Мароз? Якім быў і які цяпер? Дзе жыве?". Потым адгадвалі загадкі ад Дзеда Мароза. Спаборнічалі ў чытанні вершаў пра зіму, Новы год. Пераможцамі сталі Мастыка Яўгенія, Рамановіч Дзмітрый. Лепшыя знатакі загадак - Борыс Злата, Лаўрыновіч Цімур.

                                                 Русіна А.А., настаўнік пачатковых класаў

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.