ПЛАН ПРАВЯДЗЕННЯ ЖНІВЕНЬСКАЙ СЕКЦЫІ НАСТАЎНІКАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

Дата: 23 августа 2021 в 09:49
264 просмотра

ПЛАН ПРАВЯДЗЕННЯ ЖНІВЕНЬСКАЙ СЕКЦЫІ НАСТАЎНІКАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ
Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада
Тэрмін і месца правядзення: 24 жніўня 2021 года, 9.00, СШ № 2 г.Сянно
Тэма: Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе
Мэта: стварэнне ўмоў для ўдасканальвання прафесійных кампетэнцый настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
Задачы:
-інфармаванне педагагічных работнікаў аб нарматыўным прававым, навукова-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“ і ”Беларуская літаратура“, навінках педагагічнай літаратуры;
-метадычнае суправаджэнне росту прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў.
Удзельнікі:
- кіраўнікі раённых і школьных метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры;
- настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна.
Навукова-метадычны блок:
1. Інструктыўна-метадычнае пісьмо МА РБ ”Аб арганізацыі ў 2021/2022 навучальным годзе адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў і правядзенні факультатыўных заняткаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі“. Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры выкладанні вучэбных прадметаў ”Беларуская мова“ і ”Беларуская літаратура“.
                             Камінская Н.Г.,кіраўнік МФ, настаўнік Ходцаўскай ЯССШ
2. Абноўленыя вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“ для XI класа. Новыя вучэбныя дапаможнікі па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, асаблівасці працы з імі пры арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў.
                                   Сінкевіч Н.І., кіраўнік МФ, настаўнік СШ № 1 г.Сянно
3. Эфектыўнасць выкарыстання ў адукацыйным працэсе кампанентаў вучэбна-метадычных комплексаў па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“.
                          Камінская Н.Г.,кіраўнік МФ, настаўнік Ходцаўскай ЯССШ
4. Адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс: прызначэнне, змест, магчымасці выкарыстання ў адукацыйным працэсе.
                                     Сінкевіч Н.І., кіраўнік МФ, настаўнік СШ № 1 г.Сянно
Практычны блок:
Аналіз вынікаў работы метадычных фарміраванняў настаўнікаў у 2020/2021 навучальным годзе. Планаванне работы метадычных фарміраванняў у 2021/2022 навучальным годзе.
                          Камінская Н.Г.,кіраўнік МФ, настаўнік Ходцаўскай ЯССШ
                          Сінкевіч Н.І., кіраўнік МФ, настаўнік СШ № 1 г.Сянно
Запланаваныя вынікі:
- распрацоўка метадычных рэкамендацый для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па павышэнні якасці адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“ і ”Беларуская літаратура“.
Інфармацыйныя крыніцы
1. Нацыянальны адукацыйны партал [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.adu.by. 
2. Партал Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://edu.gov.by. 
3. Сайт Акадэміі паслядыпломнай адукацыі [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://academy.edu.by.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.