Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Справаздача аб правядзенні Тыдня моў

Дата: 23 февраля 2021 в 11:24, Обновлено 23 февраля 2021 в 12:12
117 просмотров

   Ярка і запамінальна прайшоў у нашай школе з 15 па 21 лютага  традыцыйны Тыдзень моў. Тыдзень праводзіўся з мэтай развіцця ў вучняў творчых здольнасцей, самастойнасці, фарміравання пазнаваўчага інтарэсу да моў; з мэтай выхавання  грамадзянскіх і патрыятычных якасцей вучняў праз уключэнне іх у сумесную дзейнасць, накіраваную на ўшанаванне асноў беларускай дзяржаўнасці, на захаванне   нацыянальнай свядомасці, любові да Радзімы і культурнай спадчыны беларускага народа.                                                               
     15 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня. ,,Мову родную люблю я“— пад такім  дэвізам прайшоў Тыдзень моў у нашай школе. З гэтай нагоды ў фае школы для вучняў 1-10 класаў былі арганізаваны  выставы  кніг ”Гучы, роднае слова!“, ”Пісьменнікі–юбіляры 2020“. Актыўна навучэнцы паўдзельнічалі ў афармленні фае выказваннямі беларускіх аўтараў пра родную мову. У гэты ж дзень настаўнік беларускай мовы і літаратуры Спрытула Г.М. правяла  сярод вучняў 4,6 класаў  гульню-віктарыну ”Моўныя скарбы роднага краю“. Падчас правядзення якой   дзеці з задавальненнем разгадвалі крыжаванкі,  рыфмавалі словы, успомнілі беларускія казкі, прыказкі, прымаўкі.
  16 лютага для вучняў 7-8 класаў была праведзена гульня-віктарына ”Ад прадзедаў спакон вякоў“, у час якой вучні праявілі сваю эрудыцыю, кемлівасць і актыўнасць. Займальны матэрыял гульнявога характару стварыў атмасферу спаборніцтва, даў магчымасць кожнаму вучню паказаць сябе.
 17 лютага адбылася сапраўдная інтэлектуальная барацьба  на мерапрыемстве ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“ паміж вучнямі 2,4,5 класаў. Віктарына праходзіла ў некалькі этапаў. У першым туры вучням былі прапанаваны пытанні па беларускай мове. Яны не толькі ўзнавілі, але і сістэматызавалі раней набытыя веды па лексіцы і фразеалогіі, пашырылі свой слоўнікавы запас.
  Другі тур быў прысвечаны народным традыцыям і святам Беларусі. Пры выкананні асобных заданняў навучэнцы  праявілі кемлівасць і знаходлівасць, убачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова. Дзеці з вялікім захапленнем прынялі  ўдзел у мерапрыемстве.  Добразычлівая атмасфера, цікавыя заданні, наглядныя матэрыялы спрыялі прадуктыўнай працы вучняў. Пераможцы віктарыны – каманда ”Патрыёты“.
  18 лютага  вучні 3-6 класаў прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім конкурсе  ”Буслік–2021“.  Падчас мерапрыемства ўдзельнікі мелі магчымасць не толькі паказаць свае веды і здольнасці, але і ўзбагаціліся              новай  змястоўнай інфармацыяй.
  Цікава і займальна 18 лютага  прайшло мерапрыемства па рускай мове ”Ведаем рускі!“ для вучняў 6-8 класаў, падрыхтаванае  настаўнікам рускай мовы і літаратуры Савачкінай В.У. У час  інтэлектуальна-пазнавальнай  гульні вучні праявілі сваю эрудыцыю, кемлівасць і актыўнасць. Займальны матэрыял гульнявога характару стварыў атмасферу спаборніцтва, даў магчымасць кожнаму вучню паказаць сябе.
  Адчуць пачуццё радасці і поспеху дазволіла пазакласнае мерапрыемства па рускай літаратуры ”Падарожжа ў свет рускай літаратуры“, якое было праведзена настаўнікам рускай мовы і літаратуры  Савачкінай В.У. для вучняў 6-7 класаў.  Стварэнню добразычлівай  атмасферы спрыяла музычнае афармленне і вершы, падрыхтаваныя вучнямі. Дзеці з задавальненнем разгадвалі крыжаванкі, загадкі.
  Тыдзень моў завяршыўся правядзеннем інтэлектуальна-пазнавальнай гульні Слабае звяно. Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем узнавілі веды пра вусную народную творчасць, а таксама гісторыю беларускага краю.

Настаўнік беларуская мовы і літаратуры   Г.М.Спрытула

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.