Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Аб’яднанне па інтарэсах ”Фальклорная спадчына“

Дата: 23 декабря 2023 в 16:50, Обновлено 28 декабря 2023 в 15:03
172 просмотра

 Аб’яднанне па інтарэсах ”Фальклорная спадчына“ ў ДУА ”Студзёнкаўская сярэдняя школа імя П.Л.Бабака Сенненскага раёна“ дзейнічае ўжо чацвёрты год.

Сёння важна выхаваць у нашых дзяцей павагу да гістарычнага мінулага Радзімы, а таксама беражлівыя адносіны да народнай памяці, нацыянальна-культурных традыцый, да тых асоб, хто сваёй дзейнасцю ўзбагаціў нацыянальную і агульначалавечую культуру, хто дапаможа  дзецям адчуць сваю прыналежнасць да гістарычнага працэсу і адказнасць за лёс сваёй радзімы. Выхаванне павагі да культурнай спадчыны, вывучэнне роднай мовы і гісторыі – адна з галоўных задач грамадзянска- патрыятычнага выхавання.
У 2023/2024 навучальным годзе заняткі аб’яднання па інтарэсах ”Фальклорная спадчына“ наведвала 24 навучэнцы (3 - 5 класы, 1- 6класы). Заняткі праходзілі на падставе  тыпавой праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі мастацкага профілю. Праграма разлічана на  2 гады навучання.
Мэта праграмы – засваенне навучэнцамі фальклорнай спадчыны беларускага народа праз вывучэнне, захаванне, папулярызацыю фальклорных традыцый рэгіёна, сямейных традыцый.
На занятках аб’яднання асноўная ўвага скіравана на  фарміраванне павагі і інтарэсу навучэнцаў да беларускай фальклорнай спадчыны, знаёмства  з творамі беларускага народнага мастацтва, абрадамі, традыцыямі і святамі беларусаў, беларускай этнаграфіяй, народнай лексікай, жанрамі беларускага фальклору.
Па праграме першага года навучання навучэнцы пазнаёміліся  з відамі і жанрамі фальклору, вывучылі жанры пазаабрадавага фальклору, народныя традыцыі ў сем’ях сучаснага грамадства, складалі ўласныя радаводы.
На занятках аб’яднання  выкарыстоўваліся розныя формы работы: гульнёвыя  праграмы  ”Вернісаж фальклорных твораў“, ”Чароўны свет легенд і паданняў“, віктарыны і гульні ”У свеце казкі“, ”Мой любімы казачны персанаж“, ”Дзіўны свет прыказкі  і прымаўкі“, ”Прыказкі і прымаўкі ў сялянскай працы“, ”Адгадай-ка“, ”Фальклор майго дзяцінства“, ”Падарожжа ў цудоўную краіну гульняў “, дзе дзеці не толькі вызначалі  жанр прачытанага або праслуханага фальклорнага твора, а імкнуліся паказаць свае веды, атрыманыя на ўроках і занятках аб’яднання, развівалі  свае камунікатыўныя , творчыя здольнасці, назіральнасць і кемлівасць.
Амаль на кожным занятку праводзіліся конкурсы. Конкурс на лепшага расказчыка казак,  легенд і паданняў, конкурсы малюнкаў ”Мая сям’я “, ”Мая будучая сям’я“, ”Мой любімы казачны персанаж“, ”Любімыя беларускія стравы маёй сям’і“, ”Адзенне маёй сям’і“, конкурс выказванняў ”Якія лепшыя якасці я хацеў бы атрымаць у спадчыну ад маіх продкаў“.
З цікавасцю прайшлі заняткі, дзе навучэнцы засвойвалі этапы складання радаводнага дрэва, што спрыяе фарміраванню ў падлеткаў адказнасці за жыццёвае самавызначэнне як прадстаўнікоў свайго  роду, сям’і, народа.
Знаёмства з нормамі  этыкету праходзіла праз дыялогавыя сітуацыі, што спрыяла выпрацоўцы навыкаў паводзін  і культуры зносін навучэнцаў.
Неаднаразова заняткі аб’яднання праводзіліся ў музейным этнаграфічным пакоі, дзе навучэнцы змаглі ўбачыць і дакрануцца да  прылад працы, хатняга начынення, вырабаў вяскоўцаў.
Такім чынам, выкарыстоўваючы метады і сродкі народнай педагогікі, навучэнцы аб’яднання па інтарэсах вывучаюць сваю родную мову, літаратуру, фальклор роднага краю: яго абрадавую культуру, традыцыі і набываюць творчыя навыкі.
                         
Кіраўнік дадатковай адукацыі Спрытула Г.М.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.