21 лютага - Дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля в 10:06, Обновлено 21 февраля в 11:49
35 просмотров

21 лютага, у рамках Міжнароднага дня роднай мовы, у шосты школьны дзень, у Студзёнкаўскай СШ пад дэвізам «Гучы, роднае слова!» прайшлі тэматычныя мерапрыемствы:  этнаграфічны турнір «Ад прадзедаў спакон вякоў», конкурс малюнкаў «Мой любімы твор на беларускай мове», конкурс на лепшы сінквейн «Роднай мове прысвячаю», вучні наведалі этнаграфічную музейную комнату.

Правядзенне Дня роднай мовы дазволіла далучыць навучэнцаў да багатай моўнай спадчыны беларускага народа, пашырыць іх лексічны запас, усвядоміць, што мы – беларусы, у нас ёсць свая мова: непаўторная, мілагучная, якую трэба ведаць і шанаваць, каб пакінуць у спадчыну сваім дзецям.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.