Любіце, шануйце родную мову!

Дата: 21 февраля 2025 в 14:17, Обновлено 22 февраля 2025 в 08:33
71 просмотр

21 лютага ў ДУА ”Студзёнкаўская сярэдняя школа імя П.Л.Бабака Сенненскага раёна“ прайшлі мерапрыемствы ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы.  Да гэтай нагоды ва ўстанове адукацыі арганізавана выстаўка беларускай кнігі ”Слава кніжцы беларускай!“. Вучні 7-8 класаў прынялі ўдзел у дыстанцыйнай алімпіядзе па вучэбнаму прадмету "Беларуская мова", а старшакласнікі змаглі напісаць Рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове.

Спадзяемся, што мерапрыемства, якое мы прысвяцілі роднай мове, нікога не пакінула абыякавымі, і мы змаглі данесці да ўсіх тое асноўнае, што трэба ведаць і любіць ”зямлі бацькоўскай слова“!

Любіце, шануйце, паважайце родную мову, размаўляйце на ёй часцей!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.