Вясёлыя Калядкі ў яслях-садзе

Дата: 11 января 2025 в 10:12, Обновлено 11 января 2025 в 10:34
82 просмотра

У яслях-садзе Студзенкаўскай СШ прайшлі Вяселыя Калядкі

10.01.2025 года у  рознаўзроставых групах "Кропелькі" і "Непаседы"  прыгожа апранутых дзяцей сустракалi гаспадар i гаспадыня. З песнямi, заклiчкамi, пажаданнямi дабрабыту i шчасця завiталi калядоўшчыкi, пераапранутыя мядзведзем, казой, цыганкай. Не забылі і пра галоўны атрыбут – калядную зорку.

У вiншавальных песнях выхаванцы выказалi пажаданнi, каб усе былi здаровымi, а надышоўшы новы год быў урадлiвым i багатым. У песнях, народных гаворках дзецi пачулi каларыт роднай мовы, пазнаёмiлiся з беларускiмi словамi, такiмi простымi, але арыгiнальнымi, паэтычнымi i мiлагучнымi.

Разам з калядоўшчыкамi дзецi спявалi песнi “Каляды-калядачкі”, “Навагодні карагод”, “Гапачок”, гулялі ў народныя гульні “Каза-дзераза”, “Прэла-гарэла”. "Падушачка". Свята атрымалася яркім, вясёлым, музычным. Усе прысутныя адтрымалi магчымасць дакрануцца да традыцый, абрадаў і звычаяў беларускага народа.

Такая работа з дзецьмi спрыяе фармiраванню ў iх нацыянальнай самасвядомасці, садзейнiчае засваенню духоўна-маральных каштоўнасцей, выхоўвае павагу да культурнай спадчыны беларусаў, роднай мовы. Выхаванцы праз вусна-паэтычную творчасць, разнастайны фальклорны матэрыял пазнаюць быт i лад жыцця беларусаў, культуру роднай краiны, авалодваюць народнымi звычаямi, абрадамi i традыцыямi.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.