Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Экскурия в УК "Сенненский историко-краеведчекий музей"

Дата: 30 ноября в 10:08, Обновлено 30 ноября в 12:05
30 просмотров

Экскурсія ва УК  "Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей"

27 лістапада навучэнцы 5-7 класаў наведалі УК ”Сенненскі гісторыка- краязнаўчы музей“  і экспазіцыю "Зеркало памяти"

Шмат цікавага даведаліся навучэнцы пра экспанаты, якія там знаходзяцца, а іх каля 3200 асноўнага фонду. Вучні змаглі ўбачыць творы нашых землякоў: мастака У.К.Гоманава, скульптара З.І.Азгура. З цікавасцю разглядалі дзеці рэчы і дакументы , якія належалі паэтам-землякам: Тадэвушу Ладзе-Заблоцкаму, Алесю Жаўруку, Анатолю Вялюгіну, Тамашу Зану.

Падчас экскурсіі рабяты дакрануліся да гісторыі нашай роднай Сенненшчыны, даведаліся пра многія аб’екты: геалагічныя і археалагічныя ўтварэнні, знікшыя і захаваўшыяся помнікі гісторыі і культуры, пазнаёміліся з тапонімамі Сенненшчыны і геральдыкай горада Сянно.

 Асаблівае ўражанне на вучняў аказалі экспазіцыі: ”Зямля нашых продкаў“, ”Генацыд на тэрыторыі Сенненскага раёна“, ”Этнаграфія Сенненшчыны“ і экспазіцыя , прысвечаная Матроне Сяргееўне Маркевіч.

Пры наведванні экспазіцыі ”Зеркало памяти“, прысвечанай генацыду на тэрыторыі Сенненскага раёна, супрацоўнік музея У. Гардзюк паведаміў  вучням  пра  ўсе жахі нямецкай акупацыі ў 1941-1944гг.: карныя аперацыі, расстрэл мірнага насельніцтва, спаленне  вёсак.

Дадзеная экскурсія дазволіла дзецям дакрануцца да гісторыі сваёй малой радзімы, адчуць  гонар за дасягненні сваіх землякоў, за стойкасць і мужнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.