Дзень роднай мовы ў школе

Дата: 21 февраля 2024 в 15:12, Обновлено 21 февраля 2024 в 15:28
279 просмотров

21 лютага кожны народ  адзначае Дзень роднай мовы.

       Мерапрыемствы ў ДУА ”Студзёнкаўская сярэдняя школа ім. П.Л.Бабака Сенненскага раёна“ прайшлі пад дэвізам ”Мову родную люблю я“: конкурс чытачоў вершаў пра родную мову, гульня ”Скарбонка роднай мовы“, віктарына ”Гучы роднае слова“, складанне сінквейна пра родную мову і г.д.  

      Мэтай праведзеных мерапрыемстваў стала развіццё пазнавальнай і творчай актыўнасці вучняў, выхаванне павагі да самабытнасці роднай мовы.

         Удзельнічаючы ў мерапрыемствах, навучэнцы праяўлялі актыўнасць, бо з лёгкасцю маглі перакласці словы з рускай на беларускаю мову, разгадаць рэбус або шараду, адгадаць загадку, скласці з прапанаваных слоў прыказку.

      Асабліва прыемна было тое, што каманды з задавальненнем называлі імёны славутых суайчыннікаў, якія жылі ў мінулых стагоддзях, архітэктурныя помнікі на тэрыторыі Беларусі, імёны вядомых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.

    Падчас правядзення мерапрыемстваў вучні праявілі эрудыцыю, кемлівасць і актыўнасць, яшчэ раз упэўніліся наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.