Экскурсія " Бабулін куфэрак".

Дата: 19 мая 2023 в 15:36
121 просмотр

19 мая ў ДУА "Студзёнкаўская сярэдняя школа імя П.Л. Бабака Сенненскага раёна" для навучэнцаў 1-5 класаў была праведзена экскурсія " Бабулін куфэрак". Падчас знаёмства з экспазіцыяй "Ткацтва і вышыўка" вучні ўбачылі тканыя і льняныя вырабы (ручнікі, посцілкі, абрусы, вышыўкі), бытавыя  прылады працы ( кросны, калаўрот, часала,матавіла). Навучэнцы даведаліся пра гісторыю стварэння ўзораў на ручніках, змаглі патрымаць у руках прылады, якімі карысталіся нашы продкі. У канцы экскурсіі падзяліліся сваімі ўражаннямі і думкамі аб неабходнасці захавання і папаўнення этнаграфічнага музейнага пакоя.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.