Месячнік ваенна-патрыятычнай работы. 4 клас.

Дата: 8 февраля 2023 в 11:13, Обновлено 24 февраля 2023 в 15:48
115 просмотров

У школе праходзіць месячнік ваенна-патрыятычнай работы, у мерапрыемствах якога вучні 4 класа прымаюць актыўны ўдзел.

7 лютага была праведзена гульня-віктарына "Ці ведаю я Беларусь?". Навучэнцы змаглі паказаць свае веды у намінацыях "Гады ліхалецця", "Героі Вялікай Айчыннай вайны", "Беларускія народныя святы" і інш.

8 лютага прайшла класная гадзіна "Дзеці вайны". Гэта дзень памяці ўсіх дзяцей, якія змагаліся за мір не толькі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а і ў мірны час. Юныя героі-антыфашысты змагаліся за мір ва ўсім свеце. Каб не гінулі людзі ад бандытаў, тэрарыстаў, каб не было фашызму на зямлі. Вялікая Айчынная вайна стала цяжкім выпрабаваннем для савецкіх людзей. Яна прайшла праз лёсы кожнай сям'і, кранула сваім дыханнем ўсіх-ад малога да вялікага. Памяці юных хлопчыкаў і дзяўчынак усіх краін, тых, хто змагаўся і паміраў за свабоду, роўнасць і шчасце людзей, было прысвечана мерапрыемства.

З задавальненнем навучэнцы класа задавалі пытанні воіну-афганцу Няфёдаву А.Ф., які завітаў на класную гадзіну, каб расказаць школьнікам аб вайне, якая цяжкім гнётам лягла на плечы савецкага салдата.

Мерапрыемствы грамадзянска-патрыятычнага накірунка вучаць падлеткаў цаніць гісторыю, з павагай адносіцца да подзвігу людзей, якія ў складаны час гісторыі паказалі сваю мужнасць і адзінства.

Класны кіраўнік 4 класа               А.А.Русіна   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.