Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Квэст-гульня "Беларуская скарбонка"

Дата: 22 октября 2022 в 18:11
322 просмотра

Мова — частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.
22 кастрычніка 2022г. вучні 4,5 класаў прынялі ўдзел у квэсце-гульні «Беларуская скарбонка». Гэтае мерапрыемства прыцягнула ўвагу вучняў да таямніц і цудаў беларускай зямлі, яе славутай гісторыі, традыцый нашага народа. Вучні з захапленнем прынялі ўдзел у гульні, прыпынкі «Рэбусы», «Шыфроўшчык», «Шарады», «Метаграмы» спрыялі развіццю дапытлівасці і кемлівасці, а гульні «Перакладчык», «Складзі прыказку», «Патлумач» і іншыя пашырылі веды школьнікаў пра звычаі, традыцыі і характар беларусаў.
Ніхто не застаўся абыякавым.
Т.А.Зотава, педагог-арганізатар

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.