Тыдзень беларускай мовы

Дата: 22 сентября 2022 в 15:06, Обновлено 22 сентября 2022 в 16:09
229 просмотров

Як ты дорага мне, мая родная мова!“

                 З 19 верасня па 21 верасня  ў ДУА ”Студзёнкаўская сярэдняя школа імя П.Л.Бабака Сенненскага раёна” пад дэвізам  ”Як ты дорага мне, мая родная мова!“ праходзяць мерапрыемствы ў рамках Тыдня беларускай мовы.

         У бібліятэцы і на другім паверсе школы арганізаваны кніжныя выставы: ”Гучы, роднае слова“, ”Сэрцам роднага слова краніся“, дзе былі прадстаўлены кнігі беларускіх пісьменнікаў, якія  ўслаўлялі беларускую мову.

          Каля выставы сабраліся навучэнцы школы, дзе бібліятэкар Спрытула Г.М. звярнула ўвагу на ролю беларускай мовы ў жыцці беларуса, на тое, як важна ведаць гісторыю роднага краю, родную  мову, культуры свайго народа.

         Асаблівую актыўнасць праявілі як настаўнікі, так і навучэнцы ў акцыі ”Размаўляй па-беларуску“. Кожны меў бэйдж з назвай акцыі, навучэнцы гаварылі па-беларуску, што не вызывала складанасці, бо яны навучаюцца ў беларускамоўнай школе. З цікавасцю шукалі словы, якія зусім непадобныя на рускія і прывабліваюць сваім гучаннем.

         Значную ролю ў фарміраванні павагі да нацыянальнай культуры адыгрывае этнаграфічны музейны пакой, які функцыяніруе ў школе. Юныя экскурсаводы з захапленнем на роднай мове распавядалі малодшым школьнікам аб прадметах быту нашых продкаў, аб іх здольнасцях і майстэрстве.

         З вялікай цікавасцю навучэнцы 5,6 класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні ”Фальклор, фальклор – душа народа“. Успаміналі беларускія казкі, тлумачылі сэнс прыказак, прымавак, адгадвалі загадкі.

         Наперадзе яшчэ шмат цікавых мерапрыемстваў, якія дазволяць звярнуць увагу маладога пакалення на прыгажосць беларускай мовы, якую ўслаўлялі Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч. 

Намеснік дырэктара па ВР                                    С.І.Станулевіч

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.