Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Моделируем с интересом !

Дата: 23 ноября 2021 в 11:12, Обновлено 5 октября 2022 в 14:29
144 просмотра

Мадэліруем з цікавасцю!

         Першы год у нашай школе працуе настаўнік працоўнага навучання, педагог дадатковай адукацыі Аднарогі Аляксандр Васільевіч. Ужо з першага  занятка аб’яднання па інтарэсах “Мадэліраванне” яму ўдалося зацікавіць навучэнцаў. Мадэліраванне  - новы від дзейнасці ў нашай школе, менавіта таму з урокаў  хлопчыкі спяшаюцца у майстэрню, дзе іх чакае Аляксандр Васільевіч. Педагог адказна рыхтуецца да заняткаў аб’яднання па інтарэсах, бо разумее, што калі сёння не прапануеш дзецям нешта новае, заўтра яны згубяць інтарэс.

         Не сакрэт, што ў сучаснасці бацькі больш увагі надаюць матэрыяльнаму забеспячэнню дзіцяці, у іх часта не застаецца часу  для таго, каб навучыць дзіцяці элементарнаму, што неабходна ў паўсядзённым жыцці, таму аб’яднанне па інтарэсах карыстаецца вялікім попытам у хлопчыкаў.

         Тэхнічнае мадэліраванне - гэта асаблівы від тэхнічнай працы, вынікам якога з'яўляецца мадэль тэхнічнага аб'екта або тэхнічнага збудавання. На працягу навучальнага года хлопчыкі не толькі навучацца працаваць з чарцяжамі, але і вырабляць мадэлі транспарту, геаметрычных фігур, кветак і інш, набудуць навыкі працы з інструментамі і прыстасаваннямі па апрацоўцы розных матэрыялаў.   

         Канечным вынікам стане прадстаўленне работ навучэнцаў у раённых творчых конкурсах, выставах аб’яднанняў па інтарэсах у канцы навучальнага года.

Заместитель директора по ВР                                    С.И.Станулевич

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.