Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Чым заняць час пасля заняткаў?

Дата: 6 октября 2021 в 11:08
148 просмотров

Чым заняць час пасля заняткаў?
Скончыліся канікулы, і дзеці  зноў селі за парты. Школьныя ўрокі заканчваюцца па-рознаму ў вучняў пачатковых класаў і старэйшых школьнікаў. Строгія рамкі вучэбных заняткаў і насычанасць праграмы не заўсёды і не ўсім дзецям даюць магчымасць праявіць сябе творча, паказаць сваю індывідуальнасць. Куды пайсці, пасля наведвання заняткаў аб’яднанняў па інтарэсах, факультатыўных заняткаў, стымулюючых і падтрымліваючых? Дакладна – толькі ў групу падоўжанага дня! Вядома, што кожны вучань таленавіты па-свойму, і ў ГПД таксама могуць праявіцца асаблівасці кожнага.
У школе ў 2021/2022 навучальным годзе арганізаваны 2 групы падоўжанага дня: для вучняў пачатковых класаў і вучняў, якія навучаюцца на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Для кожнай групы ёсць асобнае памяшканне, дзе створаны ўмовы для арганізацыі заняткаў па напрамках пазаўрочнай дзейнасці. Групы працуюць па выхаваўчых планах работы ў адпаведнасці  з рэжымам дня.
Колькі цікавых момантаў пражываюць вучні падчас наведвання групы падоўжанага дня! Яны актыўна ўдзельнічаюць у розных цікавых мерапрыемствах: конкурсы, віктарыны, выставы творчых работ, гутаркі на актуальныя тэмы, гульні-конкурсы, спартыўныя спаборніцтвы, дыспуты, індывідуальныя гутаркі. Кожны можа знайсці справу па густу і ўзросту. А якія запалы кіпяць, калі праходзяць футбольныя баталіі паміж групамі! Пэўна, футбол – самая папулярная гульня ў вучняў.
Шмат увагі таксама надаецца самападрыхтоўцы. Вучні ведаюць, што ў  прадлёнцы можна зрабіць урокі, а потым дома больш часу адвесці для таго, каб дапамагчы бацькам, пагуляць з малодшымі, заняцца любімай справай…
Думаецца, што вучні, наведваючы групу падоўжанага дня, змогуць за год развіць свае камунікатыўныя зносіны і пазнавальныя інтарэсы, сфарміраваць карысныя звычкі, выхаваць маральныя якасці.
Выхавацель групы падоўжанага дня Л.У.Кальніна

 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.