Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Віктарына ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“

Дата: 17 февраля 2021 в 16:09, Обновлено 23 февраля 2021 в 11:29
189 просмотров

  17 лютага адбылася сапраўдная інтэлектуальная барацьба  на мерапрыемстве ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“ паміж вучнямі 2,4,5 класаў.

    Віктарына праходзіла ў некалькі этапаў. У першым туры вучням былі прапанаваны пытанні па беларускай мове. Яны не толькі ўзнавілі, але і сістэматызавалі раней набытыя веды па лексіцы і фразеалогіі, пашырылі свой слоўнікавы запас.                                                                                                                   

    Другі тур быў прысвечаны народным традыцыям і святам Беларусі. Пры выкананні асобных заданняў навучэнцы  праявілі кемлівасць і знаходлівасць, убачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.            Дзеці з вялікім захапленнем прынялі  ўдзел у мерапрыемстве.    

    Добразычлівая атмасфера, цікавыя заданні, наглядныя матэрыялы спрыялі прадуктыўнай працы вучняў. Пераможцы віктарыны – каманда ”Патрыёты“.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры   Г.М.Спрытула

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.