Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 16 февраля 2021 в 16:22, Обновлено 16 февраля 2021 в 16:36
130 просмотров

     З 15 па 21 лютага ў  школе праходзіць  Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Напярэдадні правядзення Тыдня была праведзена падрыхтоўчая работа: адбор матэрыялу для выкарыстання ў рамках Тыдня, падрыхтоўка літмантажоў і выстаў кніг.

   Асноўнымі задачамi правядзення Тыдня  з’яўляюцца:

  • павышэнне цiкавасцi вучняў да прадметаў Беларуская мова“ i Беларуская лiтаратура“, а таксама беларускай культуры, традыцый;
  • папулярызацыя беларускай мовы і літаратуры;
  • развiццё крэатыўных якасцей вучняў;
  • спрыянне самарэалiзацыi асобы;
  • развiццё індывідуальных здольнасцей адораных вучняў і выяўленне адоранасці ў працэсе сатворчасці;
  • далучэнне да лепшых узораў сучаснай беларускай творчасці;
  • выхаванне грамадзянскіх і патрыятычных якасцей вучняў праз уключэнне іх у сумесную дзейнасць, накіраваную на ўшанаванне асноў беларускай дзяржаўнасці.

  Тыдзень адкрыўся азнаямленнем навучэнцаў  з планам правядзення мерапрыемстваў, якія адбудуцца ў межах Тыдня.

   Пачаўся Тыдзень з афармлення школьнага  фае выказваннямі беларускіх пісьменнікаў пра родную мову, выставамі кніг ”Гучы, роднае слова!“, ”Пісьменнікі-юбіляры –2020“, якія  падрыхтавала бібліятэкар Спрытула Г.М.

      15 лютага  сярод вучняў 4,6 класаў прайшла гульня-віктарына ”Моўныя скарбы роднага краю“. Падчас правядзення віктарыны  дзеці з задавальненнем разгадвалі крыжаванкі,  рыфмавалі словы, успомнілі беларускія казкі, прыказкі, прымаўкі.

       16 лютага для вучняў 7-8 класаў была праведзена гульня-віктарына ”Ад прадзедаў спакон вякоў“, у час якой вучні праявілі сваю эрудыцыю, кемлівасць і актыўнасць. Займальны матэрыял гульнявога характару стварыў атмасферу спаборніцтва, даў магчымасць кожнаму вучню паказаць сябе.
  Гэтыя мерапрыемствы мелі на мэце актывізацыю нацыянальнай самасвядомасці кожнага ўдзельніка.

 Настаўнік беларускай мовы і літаратуры      Г.М.Спрытула

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.