Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Аналіз правядзення тыдня пачатковых класаў

Дата: 18 декабря 2020 в 18:56, Обновлено 23 декабря 2020 в 10:04
520 просмотров

         У адпаведнасці з планам работы ўстановы  на 2020/2021 навучальны  год з 14.12.2020 г. па 18.12.2020 г. Праводзіўся тыдзень пачатковых класаў “Падарожжа ў краіну Ведаў”. Дэвіз: “Веды! Творчасць! Дружба!”. Мэта правядзення тыдня: актывізацыя пазнаваўчай дзейнасці вучняў; садзейнічанне развіццю творчых здольнасцей; выяўленню таленавітых вучняў; фарміраванню адказнасці за даручаную справу, умення працаваць у калектыве.  Настаўнікі выкарысталі розныя формы і метады работы  пры правядзенні конкурсаў, віктарын, інтэлектуальных і пазнаваўчых гульняў.
     Першы дзень тыдня “Дзень матэматыкі” пачаўся  матэматычнай віктарынай  паміж вучнямі  1-2 класаў. Мерапрыемства, якое падрыхтавала і правяла Русіна А.А., спрыяла развіццю лагічнага мыслення, кемлівасці, інтуіцыі і знаходлівасці вучняў, уменню хутка думаць і прымаць правільныя рашэнні. З вучнямі  3-4 класаў была праведзена гульня “КВЗ”.  Настаўніца Багданава С.І. стварыла атмасферу  дабразычлівых, сяброўскіх адносін паміж дзецьмі. Падчас гэтага мерапрыемства ў вучняў развівалася дапытлівасць, увага, памяць. Удзельнікі вельмі  актыўна адказвалі  на пытанні.
     Другі дзень тыдня пачатковых класаў – Дзень Здароўя.  Дэвіз дня: «Скачы, бегай, закаляйся!». Для вучняў арганізаваны спартыўныя спаборніцтвы  «У здаровым целе – здаровы дух!». Настаўнік Быкаў С.М. падрыхтаваў разнастайныя конкурсы, дзе вучні 2-4 класаў праявілі сілу, спрытнасць, хуткасць, дысцыплінаванасць.  З вялікім задавальненнем юныя спартсмены ўдзельнічалі ў спаборніцтвах. І вельмі перажывалі няўдачы, радаваліся поспехам. Перамагла ДРУЖБА!
       Трэці дзень тыдня  быў  прысвечаны беларускай мове і літаратуры. Вучні 1-2 класаў  удзельнічалі ў конкурсе моваведаў “Падарожжа ў краіну СЛОВА”. Мэта дадзенага мерапрыемства: у цікавай гульнявой форме абагуліць і замацаваць веды, якія атрымалі вучні на вучэбных занятках, пашырыць іх кругагляд, развіваць камунікатыўныя здольнасці. Разам са сваёй настаўніцай Русінай А.А. навучэнцы адчулі, якая цудоўная і мілагучная наша родная мова.  Самымі актыўнымі былі Рамановіч Дзмітрый, Лаўрыновіч Цімур, Кавалёва Аміна, Бяляева Таццяна. З вучнямі  3-4 класаў Зотава Т. А. правяла гульню “Таямніцы роднай мовы”. Удзельнікі, якія падзяліліся на дзве каманды,  паказалі добрыя веды ў выкананні заданняў павышанай цяжкасці. Мэта: выхоўваць у дзяцей цікавасць да вывучэння роднай мовы, узбагачаць лексічны запас вучняў; развіваць кемлівасць, дапытлівасць, эстэтычны густ.  Прыпаднятая атмасфера царыла на працягу ўсяго мерапрыемства..
    Ні для каго не сакрэт, што дзеці малодшага школьнага ўзросту вераць у цуды, любяць казкі, любяць тварыць, прыдумваць, фантазіраваць. 17 снежня ў вучняў з’явілася такая магчымасць. Прыстаўка Рыма Васільеўна запрасіла ўдзельнікаў у госці да казкі. Нагадалі вядомыя, пазнавалі казачных герояў, пазнаёміліся з новымі. А потым Таццяна Алегаўна Зотава прапанавала хлопчыкам і дзяўчынкам сваімі рукамі стварыць герояў зімовых казак. З вялікім задавальненнем юныя чараўнікі пераўтварылі ватныя палачкі ў цудоўных снегавічкоў. Дзень прайшоў цікава, насычана, святочна.
   У пятніцу прайшоў конкурс “Мінута славы”, дзе вучні паказалі свае здольнасці:  чыталі вершы, спявалі песні, дэманстравалі вырабы, зробленыя сваімі рукамі. Некаторыя дзеці ўжо выступалі на сцэне (Ігнаценка Аліна, Зайко Яўген), а хтосьці дэбютаваў.  І такіх было больш – Кавалёў Раман, Аглашэвіч Любоў, Кавалёва Ясьміна, Канапелька Мікіта, Гарнак Вераніка. Вучні з задавальненнем адчулі сябе сапраўднымі артыстамі з мікрафонам у руках.
  Можна з упэўненасцю сказаць, што тыдзень прайшоў у атмасферы творчасці, супрацоўніцтва, жадання больш даведацца адно пра аднаго. Ён паказаў высокую выніковасць працы пачатковых класаў, прафесіяналізм педагагічнага калектыву, патэнцыял нашых дзяцей.

Кіраўнік МА пачатковых класаў       А.А.Русіна

Фотаальбом "Тыдзень пачатковых класаў"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.