Тыдзень роднай мовы

Дата: 22 февраля 2020 в 09:50
276 просмотров

20.02.2020 настаўнікам беларускай мовы Спрытула Г.М. быў  праведзены  для вучняў 9  класа інтэлектуальны  конкурс ,,ФЭСТ“. Мэтай мерапрыемства было актуалізаваць і пашырыць веды аб гісторыка-культурнай спадчыне і сучасных дасягненнях Беларусі; выхоўваць пачуццё гонару і павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры, абуджаць цікавасць да вывучэння краязнаўчага матэрыялу. Дзевяцікласнікі праявілі высокую зацікаўленасць і актыўнасць.
20.02.2020 вучні 3-9 класаў прынялі актыўны ўдзел у Рэспубліканскай гульні-конкурсе ,,Буслік“.
21 лютага прайшоў Дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў фае школы для вучняў 1-11 класаў была арганізавана выстава ,,Гучы, роднае слова!“ Актыўна навучэнцы паўдзельнічалі ў афармленні фае школы выказваннямі пра родную мову. На працягу дня праходзіла акцыя ,,Гавары са мной па-беларуску“, мэтай якой стала ўвесці рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, даць магчымасць адчуць яго прыгажосць. 
З натхненнем прайшоў у актавай зале конкурс ,,Каласы роднай мовы“,  які стаў сапраўдным святам роднай мовы. Удзел у конкурсе прынялі вучнi 3-9 класаў . Вучнi  на справе даказалі, што яны вельмі любяць, паважаюць і ведаюць беларускую мову. Гучалі вершы вядомых беларускіх аўтараў.
Дзень роднай мовы– святочны дзень і асаблівы для кожнага з нас, кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Любіце і шануйце, як святыню, родную мову!
                                                                             Г. М. Спрытула
 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.