Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

"Гучы, роднае слова."

Дата: 18 февраля 2020 в 15:19, Обновлено 19 февраля 2020 в 08:48
265 просмотров

          З 17 па 22 лютага ў нашай школе праходзіць  Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
    Тыдзень праводзіцца  з мэтай развіцця ў вучняў творчых здольнасцей, самастойнасці, фарміравання пазнаваўчага інтарэсу да мовы, садзейнічае  выхаванню нацыянальнай свядомасці, любові да Радзімы і культурнай спадчыны беларускага народа.                                          
       У першы дзень Тыдня навучэнцы пазнаёміліся з планам правядзення мерапрыемстваў, якія адбудуцца ў межах тыдня.
     З 17 па 22 лютага ў фае школы наладжана выстава кніг беларускіх пісьменнікаў і паэтаў ,,Гучы, роднае слова! “
   17 лютага для вучняў 3-4 класаў была праведзена фальклорна-этнаграфічная віктарына ,,Залацінкі народнай мудрасці “,  якую падрыхтавала настаўнік беларускай мовы і літаратуры Спрытула Г.М. У час мерапрыемства  дзеці з задавальненнем разгадвалі крыжаванкі,  рыфмавалі словы, успаміналі беларускія казкі, прыказкі, прымаўкі.
     18 лютага для вучняў 5 класа была праведзена этнаграфічная гульня ,, Ад прадзедаў  спакон вякоў “,  у якой вучні праявілі сваю эрудыцыю, кемлівасць і актыўнасць. Займальны матэрыял гульнявога характару стварыў атмасферу спаборніцтва, даў магчымасць кожнаму вучню паказаць сябе.

Г.М.Спрытула 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.