Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Анализ недели иностранных языков.

Дата: 14 февраля 2020 в 15:54, Обновлено 17 февраля 2020 в 09:23
251 просмотр

     Сучаснаму чалавеку вельмі цяжка абысціся без ведання замежнай мовы. І калі  вы хочаце быць культурнымі, адукаванымі людзьмі, добрымі спецыялістамі, вам неабходна веданне хоць бы адной замежнай мовы!
        З 10 па 14 лютага 2020 года ў нашай школе праводзіўся тыдзень англійскай і нямецкай мовы. Мэтай прадметнага тыдня з’яўляецца папулярызацыя  англійскай і нямецкай мовы сярод падрастаючага пакалення, фарміраванне паліткультурнай прасторы, развіццё моўных навыкаў, выхаванне культуры зносін і расшырэнне кругагляду і пазнавальнай актыўнасці.
        Тыдзень пачаўся на добрым узроўні. Да яго пачатку быў складзены план работы, які ўключае розныя віды дзейнасці.
       У адпаведнасці з планам, у першы дзень тыдня праводзілася гульня з 3 класам на веданне колераў і ліку да 12. Дзеці з вялікім задавальненнем і актыўнасцю ўдзельнічалі ва ўсіх конкурсах  і гульнях. У гэты ж дзень быў аб’яўлены конкурс на лепшую газету “ Мы вывучаем англійскую мову” (3-9 класы).
      На трэці дзень прайшла гульня “Час вясёлых спаборніцтваў”. Навучэнцы былі падзелены на 2 каманды і па чарзе адказвалі на пытанні віктарыны, але самай актыўнай была каманда дзяўчат, якая атрымала перамогу ў віктарыне.
       На чацвёрты дзень, 13 лютага, вучні 9-11 класаў паказалі свае веды англійскай і нямецкай мовы пры рашэнні рэбусаў, шарад, віктарын. Упэўненую перамогу атрымаў Дубавец Глеб (11 клас), Гайдукова Дар’я (9 клас), Рабічэнка Вадзім (9 клас), Шман Кацярына (9 клас).
14.02. 2020 года адбылася гадзіна вясёлых забаў “ MY FAIRY LAND” (5-6 класы) . Падарожжа ў краіну замежнай мовы (3-4 класы).
     Такім чынам, да правядзення тыдня замежнай мовы былі прыцягнуты ўсе вучні школы, якія вывучаюць замежную мову. Мерапрыемствы тыдня прайшлі цікава, пашырылі кругагляд школьнікаў і культуру моўных зносін.

 Настаўнік замежнай мовы Пракаповіч В.М.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.