Выхаванне любові да роднай мовы

Дата: 10 января 2020 в 14:26, Обновлено 11 января 2020 в 09:49
377 просмотров

           Дзясятага студзеня для жадаючых кіраўніком дадатковай адукацыі   Спрытула Г.М. быў праведзены чарговы занятак фальклорна-этнаграфічнага гуртка ,,Фальклорная спадчына”. Гульня-віктарына ,,Моўныя скарбы роднага краю“ спрыяла развіццю ў вучняў творчых здольнасцей, самастойнасці, фарміраванню пазнаваўчага інтарэсу да мовы; з мэтай выхавання– нацыянальнай свядомасці, любові да Радзімы і культурнай спадчыны беларускага народа.  Вучні прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве, з задавальненнем узнавілі веды пра вусную народную творчасць, гісторыю беларускага краю. Падчас віктарыны дзеці з задавальненнем разгадвалі крыжаванкі,  рыфмавалі словы, успомнілі беларускія казкі, прыказкі, прымаўкі.
                                                                                                                               Спрытула Г.М.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.