"Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі". "Я. Мая сям'я. Мая Радзіма"

Дата: 20 декабря 2024 в 12:55
13 просмотров

Вучні 10 класа прынялі ўдзел у класным мерапрыемстве інфармацыйнага характару па праграме тэматычных заняткаў "Я. Мая сям'я. Мая Радзіма", тэмай якіх была вызначана наступная: "Моладзевая палітыка ў Рэспубліцы Беларусь".

Вучні разважалі над пытаннем, каго ў нашай краіне можна лічыць моладдзю, прааналізавалі Закон Рэспублікі Беларусь "Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі", самі знайшлі інфармацыю і пазнаёмілі прысутных з мэтамі, прынцыпамі і накірункамі рэалізацыі моладзевай палітыкі ў краіне, адзначылі ролю грамадскага аб'яднання "БРСМ" у жыцці грамадства.

Таксама практычна замацавалі набытыя веды і зрабілі адпаведныя вывады.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.